Гісторыя аднаго пратэсту Выпуск #5 Залаты век Беларусі – можам паўтарыць

68 Просмотры
Издатель
⚜️⚜️⚜️
Быў на Беларусі час справядлівых судоў, чэснага галасаваньня, незалежных інстытутаў і роўнасьці перад законам. Кіраўнікоў любога ўзроўню выбіраў народ. Улада часта зьмянялася. І нават без лідэра ўсё працавала, бо палітыка была завязана не на асобу, а на інстытуты. Калі законы супярэчылі маралі, іх касавалі. Кожны дэпутат меў важкі голас. Дзяржава спрыяла развіцьцю прадпрымальніцтва і заахвочвала да індывідуальнага развіцьця. А самай зайздроснай нявестай была тая, якой у пасаг давалі берасьцейскую Біблію.
Было гэта 500 гадоў таму.
Пра законы XVI стагодьдзя, на якіх можна будаваць сучасную палітыку, гутарым з кандыдатам гістарычных навук Андрусём Унучакам.
Категория
Летние рецепты